Апрача «сутак» або штрафа, прадугледжаных артыкулам 19.11 КаАП, асуджаным за «распаўсюд экстрэмізму» пагражае звальненне – калі яны займаюцца педагагічнай дзейнасцю. Праваабаронцам вядома ўжо пра некалькі дзясяткаў падобных выпадкаў на Віцебшчыне. Спадарыня Наталля ўжо ў пенсійным узросце, але працуе. Пастанову па адміністрацыйнай справе выкладчыцы ВНУ мае вынесці суд Першамайскага раёну Віцебска.

Гэта ўжо трэці арышт запар, прысуджаны Наваполацкім гарадскім судом, дагэтуль Ігар Бортнік ужо адбыў у няволі два арышты за адміністрацыйныя правапарушэнні (10 і 13 сутак). Атрымліваецца, што агулам кандыдат філасофскіх навук мае правесці за кратамі 38 сутак. Выносячы апошнюю пастанову, суд не ўлічыў, што мужчына мае праблемы са здароўем і некалькі дзён таму перанёс у зняволенні гіпертанічны крыз.

Ён быў затрыманы ў мінулы чацвер, суд прызнаў пастара Царквы Хрысціян Веры Евангельскай вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП за «лайкі» і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Пра затрыманне пастара распавялі мясцовыя жыхары.

Родныя і сябры чакалі, што па сканчэнні другога запар арышту на 13 сутак ён выйдзе на волю. Аднак па сканчэнні гэтага тэрміну, 21 сакавіка яго не вызвалілі. Застаецца верагоднасць, што ён асуджаны да чарговага арышту або перазатрыманы ў межах чарговай справы. Першыя два аршыты, прысуджаныя кандыдату філасофскіх навук, супрацоўніку Полацкага гісторыка-культурнага музею-запаведніка , былі на 10 і 13 сутак.

Былую дырэктарку Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а цяпер загадчыцу экспазіцыйнага аддзелу Тамару Джумантаеву затрымалі 29 сакавіка ў ліку іншых музейных супрацоўнікаў, якія трапілі пад міліцэйскі «хапун». У той самы дзень кандыдатку мастацтвазнаўства асудзілі да 15 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў – за перадрук у сацыяльных сетках матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Пакуль жанчына знаходзілася пад вартай, яе звольнілі.