Кандыдата філасофскіх навук асудзілі другі раз запар: 8 красавіка ён меўся выйсці на волю пасля першага арышту, прысуджанага паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў), але так і не выйшаў з-за кратаў. Паводле звестках праваабаронцаў, другі арышт яму прысуджаны за так званае пікетаванне ў інтэрнэце – за «аватаркі» у сацыяльных сетках. Суд Полацку і Полацкага раёну асудзіў яго на 13 сутак.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 24 сакавіка за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы Facebook аштрафавала на 925 рублёў начальніка аховы працы і прамысловай бяспекі РУП Віцебскай філіі «Аршанская ЦЭЦ» Кацярыну Паўтарацкую.

Кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка не выпусцілі з ІЧУ пасля адбыцця ім прысуджаных 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Улады працягваюць яго ўтрымліваць у няволі, не гледзячы на тое, што Ігар мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 27 сакавіка за захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі ў глабальнай кампутарнай сеткі «Інтэрнэт», уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, падвергнуў пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 10 сутак віцебскага прадпрымальніка Канстанціна Буймова.

Глыбоцкага фітнес-трэнера і бодзібілдара Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім разам з жонкай Аленай. Затрымліваў Аляксандра Полацкі АМАП сумесна з глыбоцкай міліцыяй і невядомымі людзьмі ў цывільным адзенні, якія не прадставіліся.