16 сакавіка судзьдзя суду Віцебскага раёну Міхаіл Зубеня разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэньні ў дачыненьні да віцебскіх журналістаў Вячаслава Лазарава і Алены Шабуні, абвінавачаных паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).

7 сакавіка судзьдзя Віцебскага абласнога суду Андрэй Прэйс разгледзеў скаргу кіраўніка грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Яна Дзяржаўцава на рашэньне суду Віцебскага раёну. Месяц таму судзьдзя Натальля Трацьцякова абвінаваціла грамадзкага актывіста ў самавольным пахаваньні чалавечых парэшткаў у месцы, не прадугледжаным для такіх мэтаў заканадаўствам (артыкул 23.43 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях), і аштрафавала яго на пяць базавых велічыняў.

Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да ініцыятара стварэньня мэмарыялу рэпрэсаваным за часамі Сталіна, кіраўніка грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Яна Дзяржаўцава заняў у судзе Віцебскага раёну два дні. Раней гэтая справа ўжо разьбіралася райсудом, але была вернутая на новы разгляд рашэньнем Віцебскага абласнога суду.

31 студзеня Віцебскім абласным судом разглядаліся адразу дзьве скаргі незалежных журналістаў – Тацяны Смоткінай і Зьмітра Лупача. У выніку разгляду рашэньні раённых судоў, якія падверглі журналістаў штрафам, пакінутыя бязь зьменаў.

Гэтым разам справу супраць глыбоцкага журналіста распачалі міліцыянты з Пастаўскага РАУС. І Пастаўскі раённы суд пастанавіў пакараць Зьмітра Лупача штрафам у памеры 25 базавых велічынь, або 612 рублёў 50 капеек.