Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці завяршылі вызначэнне межаў выбарчых участкаў. Згодна з дадзенымі, галасаванне будуць весціся на больш за 700 участкаў для галасавання, у тым ліку на двух дзясятках участках, размешчаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, арганізацыях аховы здароўя і вайсковых частках. Правам прагаласаваць могуць скарыстацца 840 тыс. грамадзян вобласці.

26 студзеня 2022 году адбылося першае паседжанне Віцебскай абласной камісіі па правядзенні «рэферэндуму». Склад абласной камісіі мала чым адрозніваецца ад складу, які арганізоўваў і праводзіў жахлівую па палітычных наступствах для грамадства і дзяржавы выбарную кампанію 2020 году. Вынікі волевыяўлення грамадзян у гэтай кампаніі, на думку многіх экспертаў і палітолагаў, былі сфальсіфікаваныя.

Адразу пасля абвяшчэння даты правядзення «рэферэндуму» ў сацыяльных сетках пачалася дыскусія аб эфектыўнасці кампаніі «Забяры свой голас». Аўтары прапанавалі стратэгію своеасаблівага «байкоту» замест стратэгіі штабу Ціханоўскай ператварыць рэферэндум у «вотум недаверу» рэжыму.

Мяркуючы па актыўнасці прадстаўнікоў "уладнай вертыкалі" і дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці, намечаны на канец лютага рэферэндум па зменах у Канстытуцыю ўсё ж адбудзецца. Вынік рэферэндуму будзе залежыць ад даверу грамадзян да інстытуту галасавання і якасці агітацыі і прапаганды.

«Калі б мы ведалі, што ўсё гэта так зацягнецца надоўга, вядома, разглядалі б іншы варыянт, але не факт, што ён быў бы лепшы», — кажа Уладзіслаў Кузнечык. Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі распавялі Deutsche Welle, як яны жывуць. Бацька і сын знаходзяцца на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва Шыецыі ў Менску ад 11 верасня 2020 году.