Паўлу Левінаву патлумачылі ў ЦВК і МЗС, чаму беларусы замежжа не змогуць прагаласаваць на «рэферэндуме»
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтрвыбаркам з нагоды парушэння правоў беларусаў, якія жывуць за мяжой і таму не змогуць удзельнічаць у так званым «рэферэндуме». Нядаўна праваабаронца атрымаў адказы з ведамстваў.
Участковыя камісіі на Лепельшчыне наведалі міжнародныя назіральнікі з краін СНД
Намеснік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартаменту выканкаму СНД Ісламджан Карымаў і першы намеснік старшыні выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі 10 лютага наведалі раённую і ўчастковыя камісіі ў Лепельскім раёне. Пасля завяршэння інспекцыі яны выказалі ўпэўненасць у тым, што будучы «рэферэндум» пройдзе на вельмі высокім арганізацыйна-тэхнічным узроўні.
Улады Віцебскай вобласці парушылі прынцып адкрытасці і галоснасці пры фармаванні ўчастковых камісіяў
6 лютага на Віцебшчыне скончылася кампанія па фармаванні складаў участковых камісіяў для правядзення так званага «рэферэндуму». Яе адметнасцю было тое, што працэс правядзення пасяджэнняў раённых камітэтаў насіў келейны характар: прысутнічалі на іх толькі самі сябры камісіяў і чыноўнікі райвыканкамаў. Не было нават праўладных журналістаў.
Самымі першымі на Віцебшчыне сфармавалі камісіі для правядзення «рэферэндуму» ўлады Бешанковіцкага раёну
4 лютага на пасяджэнні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэту былі ўтвораныя 14 участковых выбарчых камісіяў, у якія ўвайшлі больш за 180 чалавек. 5 і 6 лютага ўлады Віцебскай вобласці плануюць завяршыць гэты этап падрыхтоўкі да правядзення «рэферэндум» па зменах у Асноўны закон краіны.
Ці будуць сябры Віцебскага Чырвонага Крыжа ўдзельнічаць у падліку галасоў на маючым адбыцца рэферэндуме, высветліцца ў бліжэйшы час
03 лютага Віцебская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа падвяла вынікі працы за мінулы год, а таксама спланавала работу арганізацыі на бягучы год, у тым ліку вызначыла сваю пазіцыю па ўдзелу ў палітычным жыцці рэгіёна. З вялікай упэўненасцю можна сказаць, што работнікі і валанцёры арганізацыі паўдзельнічаюць у лютаўскім рэферэндуме ў якасці сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій.