На Тэлеграм-канале, блізкім да віцебскіх сілавікоў, з'явілася «пакаяльнае» відэа з мужчынам, які кажа пра сябе: «Я той с амы Лёха Павук». Гэта творчы псеўданім Аляксея Нябоські – вулічнага музыкі, выканаўцы песень, якія сталі папулярнымі пасля 9 жніўня 2020г. У тым самым «пакаяльным» відэа затрыманы распавядае і пра тое, што на сваім youtube- канале выкладаў відэазапісы ўласных выступаў, а таксама відэаролікі з фрагментамі масавых мірных пратэстаў. Паводле словаў самога Аляксея Нябоські, яго затрымалі «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Дырэктарка полацкага прафліцэя сельгасвытворчасціІрына Кісялёва – адна з тых, каго афіцыйныя СМІ савілі ў прыклад, галоновае міністэрства ўзнагароджвала граматамі і падзякамі, а ўлады шанавалі за адданую працу. Але «адданая» - не абавязкова «чэсная». Следчыя высветлілі, што жанчына неаднаразова здзяйсняла махінацыі з заробкамі сваіх падначаленых і выкарыстоўвала службовае становішча ва ўласных інтарэсах. 28 лютага ў судзе Полацка і Полацкага раёна агучылі вырак Ірыне Кісялёвай: пазбаўленне волі на тры гады з адтэрміноўкай на два гады. А таксама яе пазбавілі права займаць кіраўнічыя пасады цягам пяці гадоў.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 26 лютага падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкія» публікацыі арыштавала на 15 сутак інжынера-канструктара канструктарскага аддзела 72 ААТ "Вымяральнік" Аляксея Сабурава.

Суд Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 19 лютага за падпіску на «экстрэмісцкае» тэлебачанне аштрафавала на 1000 рублёў маці двух малалетніх дзяцей Таццяну Лапкоўскую.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 26 лютага за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 5 сутак кантралёра-касіра Аляксандра Сінкевіча.