Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Зміцер Разумовіч 9 красавіка за прычыненне цялеснага пашкоджання дзіцяці аштрафаваў на 480 рублёў удаўца Віктара Смаляка.

Такое пакаранне прысудзіла Алене Шабуні суддзя Першамайскага райсуду Алена Жук. Журналістка абскардзіла гэты вырак, але суддзя Віцебскага абласнога суду Святлана Іванова пакінула рашэнне суду першай інстанцыі без зменаў, а скаргу – без задавальнення. Праўда, яна ўвярнула ўвагу на памылкі, якія дамусціла яе калега з раённага суду: Алена Жук чамусьці вырашыла, што бел-чырвона-белы сцяг – гэта экстрэмісцкая сімволіка. Святлана Іванова ахарактарызавала нацыянальны сімвал іначай - «сцяг у пэўнай колеравай гаме, якая асацыюецца з забароненай сімволікай».

Працэс у Мінскім абласным судзе ў парадку спецыяльнай выьворчасці распачаўся 18 красавіка. Супраць 29-гадовага пастаўчаніна  спачатку распачалі крымінальную справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса  — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). У раскладзе судовых паседжанняў цяпер фігуруе яшчэ адзін асртыкул – ч.2 арт.361-4  (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

Указам ад 20 красавіка кіраўнік беларускай дзяржавы вызваліў ад пасады суддзі суда Лепельскага раёна Дзмітрыя Васюка ў сувязі са здзяйсненнем ім правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе.

Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка 4 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Антона Дэрбасава.