10 сакавіка суд Наваполацка ў дачыненні да старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі БНП работнікаў ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай, вынес чарговую, трэцюю пастанову, па арт. 24.23 КаАП, паводле якога Вольга была пакараная адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. 

Бешанковіцкі паэт і журналіст Георгі Станкевіч, затрыманы сёння ўранні, вярнуўся дахаты пасля суду. Суддзя Наталля Рэут аштрафавала яго на 70 базавых велічынь (2 240 рублёў) за «пікетаванне без дазволу раённай адміністрацыі». Пікетам суд палічыў фотаздымак, размешчаны на сайце «Віцебскай Вясны»: на ім Георгі Станкевіч стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

03 сакавіка суд Наваполацка разгледзеў адміністратыўную справу старшыні Беларускага Незалежнага Прафсаюза “Нафтана” Вольгі Брыцікавай. Міліцыя палічыла, што надпіс на яе вопратцы – “Не вайне”, з'яўляецца пікетаваннем, склала пратакол і накіравала яго ў суд.

27 лютага віцяблянка Кацярына Бакан выйшла на плошчу Перамогі ў Віцебску з букетам, які супрацоўнікі міліцыі расцанілі як атрыбут пікетавання. 1 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёну яе прызналі вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23.

25 лютага суд Лепеля і Лепельскага раёна вынес рашэнне па справе Міхаіла Чумакова, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады". Судовае пасяджэнне узначальваў суддзя Дзмітрый Васюк.