Артыкул з глыбакадумнай назвай «Искусство – не всегда искусство, а в некоторых случаях – это преступление» быў надрукаваны ў газеце «Полацкі веснік». Суддзя суду Полацку і Полацкага раёну вырашыў распавесці, за што ён аштрафаваў дзвюх дзяўчат з г.п. Ветрына. На ягоную думку, Святлана Фірсава і Вольга Трунова «абражалі пачуцці грамадзянаў», дэманструючы «пагарду да маральных каштоўнасцяў».

Высветліліся некаторыя акалічнасці затрымання віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайды. Ён быў затрыманы 15 сакавіка і паспеў паведаміць пра гэта журналістам. Абазнаныя крыніцы паведамляюць, што Барыса Хамайду асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП – за «несанкцыянаванае пікетаванне».

28-гадовага жыхара Полацку вінавацяць за «дзеянні, накіраваныя на распальванне міжрасавай і міжнацыянальнай варожасці», а таксама за «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні». Дзяржаўная газета «Полацкі веснік» не называе імя фігуранта крымінальнай справы, але падрабязна распавядае сутнасць абвінавачання са спасылкай на БЕЛТА.

10 сакавіка суд Наваполацка ў дачыненні да старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі БНП работнікаў ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай, вынес чарговую, трэцюю пастанову, па арт. 24.23 КаАП, паводле якога Вольга была пакараная адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. 

Бешанковіцкі паэт і журналіст Георгі Станкевіч, затрыманы сёння ўранні, вярнуўся дахаты пасля суду. Суддзя Наталля Рэут аштрафавала яго на 70 базавых велічынь (2 240 рублёў) за «пікетаванне без дазволу раённай адміністрацыі». Пікетам суд палічыў фотаздымак, размешчаны на сайце «Віцебскай Вясны»: на ім Георгі Станкевіч стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга.