Чацвер, 03 Сакавік 2022

Лідэра незалежнага прафсаюза «Нафтан» асудзілі на 15 сутак арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

03 сакавіка суд Наваполацка разгледзеў адміністратыўную справу старшыні Беларускага Незалежнага Прафсаюза “Нафтана” Вольгі Брыцікавай. Міліцыя палічыла, што надпіс на яе вопратцы – “Не вайне”, з'яўляецца пікетаваннем, склала пратакол і накіравала яго ў суд.

27 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра незалежнага прафсаюза на адным з участкаў у Наваполацку, дзе праходзіла галасаванне на «рэферэндуме» па змене Канстытуцыі і да суда яна знаходзілася ў ізаляцыі.

Суд Наваполацка пагадзіўся з тым, што Брыцікава здзейсніла не дазволенае ўладамі масавае мерапрыемства, і ў рамках артыкула 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на 15 сутак.

 Іван Чайка