Нядзеля, 14 Студзень 2024

За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі педагога

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 8 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 925 рублёў намесніцу дырэктара па вучэбна-вытворчай працы Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Людмілу Капусто.

У судовым паседжанні высветлілася, што Людміла Мікалаеўна ў асабістым профілі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясціла і захоўвала інфармацыйную прадукцыю групы «Радыё Свабода-Беларусь», уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У сувязі з тым, што жанчына прызнала сваю віну, суддзя Пракопчык на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Капусто штрафам у даход дзяржавы на суму 925 рублёў.

Антаніна Уткіна