Субота, 13 Студзень 2024

За "экстрэмізм" у сацыяльных сетках улады арыштавалі работніка "Нафтана"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 13 снежня за падпіску на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 15 сутак работніка НВА «Нафтан» Аляксандра Ляшкова. А суддзя таго ж суда Святлана Гаўро, 27 снежня, пакарала мужчыну за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы арыштам на 14 сутак.

Першы раз у судзе было "даказана", што Аляксандр на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "YouTube" размясціў спасылку на Youtube-канал з назвай "ZERKALO", які раней улады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пры разглядзе іншага пратакола іншай суддзёй быў агучаны другі пратакол, у якім было запісана, што Ляшкоў на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Instagram» захоўваў спасылку на «экстрэмісцкі» паблік з назвай «Страчком ААТ «Нафтан».

Хоць і ў першым і другім судовым паседжанні Лешка не прызнаў віну, суддзі вырашылі, што ён датычны да распаўсюджвання ў Інтэрнэце «экстрэмісцкіх» публікацыі і падвергнулі «правапарушальніка» адміністрацыйнаму арышту на 15 і 14 сутак.

Генадзь Іваніська