Субота, 18 Май 2024

За разгалошванне асабістых дадзеных улады аштрафавалі футбольнага фаната

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 25 красавіка за разгалошванне персанальных дадзеных былога функцыянера ад спорта аштрафавала на 200 рублёў мясцовага футбольнага фаната ахоўніка крамы Юрыя Катовіча.

У судзе стала вядома пра тры факты, калі Юры ў супольнасці «Bel.Football-Беларускі футбол» сацыяльнай сеткі «УКантакце», наўмысна размясціў для ўсеагульнага агляду фатаграфію, якая змяшчае персанальныя дадзеныя Дзмітрыя Іванянкова, чым незаконна распаўсюдзіў персанальныя дадзеныя апошняга без яго згоды. Неабходна адзначыць, што Іванянкоў раней працаваў прэс-аташэ футбольнага і хакейнага клубаў Віцебска.

У судовым паседжанні мужчына катэгарычна заявіў пра тое, што правапарушэнні не здзяйсняў і таму не вінаваты.

Аднак суддзя Максімовіч не пагадзілася з пазіцыяй Катовіча і на падставе ч.3 арт. 23.7 КаАП падвергла яго спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 200 рублёў.

Анфіса Акунёва