Нядзеля, 05 Лістапад 2023

На Віцебшчыне выявілі адразу некалькі педафілаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З 30- кастрычніка ў вобласці абвешчаныя дадатковыя захады па супрацьдзеянні злачынствам супраць полавай недатыкальнасці. І літаральна праз некалькі дзён міліцыянты далі справаздачу па выяўленні педафілаў – у Віцебску, Оршы і ў Наваполацку.

Паводле Telegram-канала «Милиция Витебщины», у Оршы гаспадар музычнай крамы запрашаў юных пакупнікоў на ўрокі ігры на існструментах, якімі гандляваў. А ў сябе дома здзяйсняў з імі дзеянні, якія кваліфікуюцца паводле Крымінальнага кодэксу як «дзеянні сэксуальнага характару».

За гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характара ў дачыненні да малалетніх затрыманы кіраўнік адной з віцебскіх творчых студый. Следчым вядома пра прынамсі 5 ахвяр педафіла, якім ён абяцаў уласнае спрыянне ў тым, каб зрабіць з дзяцей «высокакваліфікаваных артыстаў».

Яшчэ адзін выпадак, які не ўкладаецца ў карціну светапогляду нармальнага чалавека, быў зафіксаваны ў Наваполацку. Там мужчына цягам пэўнага часу гвалтаваў уласную дачку. Высветліць гэта дапамаглі даследаванні, якія праводзіла школьны псіхолаг. Свімі высновамі пра дзяўчынку, якая стала ахвярай ва ўласнай сям“і, псіхолаг падзялілася з адміністрацыяй школы, дырэктар навучальнай установы звярнулася ў міліцыю, і першапачатковыя падазрэнні пацвердзіліся.

Міліцыя Віцебшчыны заклікае дарослых быць вельмі ўважлівымі да паводзінаў сваіх дзяцей – звяртацб увагу на іх перапіску ў інтэрнэце, на наведванне гурткоў і секцый, а па -магчымасці і самім прысутнічаць на пазашкольных занятках .

Ларыса Бурсава