Субота, 04 Лістапад 2023

За “незаконны” пікет улады пакаралі арыштам жыхара Наваполацка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 27 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікетавання пакарала адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 13 сутак шматдзетнага бацьку Дзмітрыя Старажова.

Пры апытанні ў судовым пасяджэнні Дзмітрый указаў, што ў сацыяльнай сетцы «Instagram» сваёй асабістай старонцы ў верасні 2021 года размясціў публікацыю, якая змяшчае фатаграфію яго і траіх мужчын, да якой ён замацаваў хэштэг «#жывебеларусьСабраліся!»

Разгледзеўшы ўсе доказы, суддзя прыйшла да думкі, што мужчына гэтай публікацыяй хацеў паказаць сваю цікавасць да падзей і грамадскага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь, нават тады, калі ў кастрычніку 2023 года сваю публікацыю выдаліў.

Зыходзячы з наяўных пераканаўчых доказаў віны «правапарушальніка» суддзя Болоболова на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП пастанавіла арыштаваць Старажова тэрмінам на трынаццаць сутак.

Яўсей Луканін