Нядзеля, 20 Жнівень 2023

Улады пакаралі арыштам міёрскага "экстрэміста"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 10 жніўня за захоўванне і распаўсюд у сацыяльных сетках публікацый «экстрэмісцкага» характару вырашыла арыштаваць на 7 сутак жыхара Міёра Юрыя Варанько.

У судовым паседжанні Юры прызнаў факт знаходжання ў яго профілі ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» публікацый і відэапрадукцыі, прызнанай рашэннямі судоў экстрэмісцкай.

На падставе прызнання сваёй віны і датычнасці ў здзяйсненні правапарушэння прадугледжанай ч.2 арт. 19.11 КаАП, суддзя Яскевіч пакарала Варанько адміністрацыйным арыштам на сем сутак, без канфіскацыі ягонага асабістага тэлефона.

Дзмітрый Зорын