Пятніца, 24 Кастрычнік 2014

Фанерныя аграгарадкі на Талачыншчыне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхары двух дзясяткаў прэзыдэнцкіх домікаў у вёсцы Славені, што на Віцебшчыне, масава адмаўляюцца ад іх прыватызацыі. Да гэтага іх схіляе кіраўніцтва аграгарадка “Талачынская навінка”. Пад засваеньне на ўсё далі мільярд беларускіх грошай. Гэтага не хапіла, каб ва ўсёй вёсцы пакласьці асфальт. Два дзясяткі аградамкоў давялося “складаць” з фанерных шчытоў.

Кажуць жыхары аграгарадка:
- Гэты аграгарадок – мінулае стагодзьдзе. Стала горш, чымся было раней.
- Зрабілі падсыпку жвірам і друзам вуліцы. Цяпер людзі задыхаюцца. Даюць гэтыя домікі, але яны недаробленыя.

Мясцовыя наракаюць, што „кішэня” аграгарадка ад унёскаў за прыватызацыю можа і папоўніцца, аднак, паводле будаўнікоў, “канструкцыі” з фанеры могуць і году не вытрымаць, калі прыйдуць моцныя маразы.

Крыніца: Радыё Рацыя