Панядзелак, 01 Ліпень 2013

Павел Севярынец: Кандыдат у прэзыдэнты павінен быць з па-за нашых структураў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Павал Севярынец Павал Севярынец

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах у 2015 годзе павінен быць фізычна і маральна моцны і не ўваходзіць у ніводную дэмакратычную партыю ці грамадзкую арганізацыю, лічыць палізьняволены Павал Севярынец: “Каб нікому не было крыўдна, кандыдата ў прэзыдэнты бярэм такога, каб яго было ў лоб ня ўзяць. Гэта павінен быць моцны чалавек, які вытрымае лабавы ўдар - фізычнае зьбіцьцё і пагрозу сьмерці, бярэм яго з па-за нашых структураў”.

“Жадаючых заўсёды было дастаткова на прэзыдэнцкія выбары, нягледзячы на ўсе праблемы з гэтым зьвязаныя, проста запрашаем такога чалавека. Нікому ня крыўдна, чалавек гэты гаворыць за ўсіх абураных, за ўсіх пратэстоўцаў, не асацыюецца з партыямі ці рухамі, які адначасова здольны ўсіх аб’яднаць, паколькі ён незалежны”, - лічыць сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. Павал Севярынец знае некалькіх такіх асобаў, хто гатовы пагадзіцца на гэтую ролю і пазмагацца за прэзыдэнцкі фатэль.

Крыніца: Радыё Рацыя