Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, які адбывае тры гады абмежаваньня волі за Плошчу-2010 у Купліне, атрымаў трохдзённы адпачынак, падчас якога ён наведаў Віцебск, дзе жывуць яго бацькі. Да заканчэньня тэрміну зьняволеньня Паўлу засталося тры месяцы.

Прызнаны вінаватым у спробах устанавіць кантакты з замежнымі спэцслужбамі Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суду, скаргу плянуюць накіраваць у Вярхоўны суд пры канцы наступнага тыдня. “Касацыйная скарга Гайдукова паступіла. У цяперашні час мы знаёмім зь ёй дзяржаўнага абвінаваўцу”, - паведамілі агенцтву “Інтэрфакс-Захад” у Віцебскім абласным судзе.

Скаргі адвакатаў Андрэя Гайдукова, асуджанага за спробы ўстанаўленьня кантактаў з замежнымі спэцслужбамі, паступілі ў Віцебскай абласны суд. “Да нас паступілі скаргі двух адвакатаў Гайдукова. У цяперашні час мы апавяшчаем пра гэта ўдзельнікаў працэсу”, - паведамілі агенцтву “Інтэрфакс-Захад” у чацьвер у Віцебскім абласным судзе. Там ўдакладнілі, што “скарга самага Гайдукова на прысуд у суд яшчэ не паступала”.

Пачаўся 20 год праўленьня Аляксандра Лукашэнкі, якога цывілізаваны сьвет называе апошнім дыктатарам Эўропы. На думку палітвязьня Паўла Севярынца, Лукашэнка – прыхільнік падфарбаванага сталінізму, а цяперашняя Беларусь – гэта самы буйны аскепак імпэрыі СССР.

Адвакат Андрэя Гайдукова Вадзім Мушынскі абскардзіў ў вышэйшай судовай інстанцыі прысуд, які на мінулым тыдні вынес грамадзкаму актывісту Віцебскі абласны суд. Пра гэта паведаміла маці асуджанага актывіста Вольга Гайдукова. Паводле яе зьвестак, Андрэя сама меней да канца месяца будуць трымаць у Віцебскім СІЗА. За гэты час маці паспрабуе атрымаць зь ім сустрэчу.