Дзяўчыну затрымалі ў Менску 17 лістапада 2021 году. Ёй выстаўлена абвінавачанне паводле арт. 130 Крымінальнага Кодэкса («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці») і арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Таццяну Карповіч працяглы час трымалі ў віцебскім СІЗА-2, а непасрэдна перад судом перавілі ў магілёўскую турму №4.

У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў ураджэнца Віцебску, журналіста Андрэя Кузнечыка стваральнікам «экстрэмісцкага фармавання» і прысудзіў яму 6 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітвязень адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі № 1, куды яго этапавалі 1 верасня з магілёўскай турмы.

Лаўрэатамі ўзнагароды «За выдатную журналістыку» імя Дэйвіда Бэрка, якая штогод уручаецца журналістам пяці медыйных арганізацый, якія ўваходзяць у склад Агенцтва глабальных медыя ЗША, сталі фрылансеры беларускай службы Радыё Свабода Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік і Алег Груздзіловіч. Апошні з журналістаў, Алег Груздзіловіч, зусім нядаўна выйшаў з-за кратаў, а палітвязні Андрэй Кузнечык і Ігар Лосік адбываюць тэрміны пакарання ў Наваполацкай ПК-1 ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Актывіст ініцыятывы «Страна для жизни» быў асуджаны на 2 гады і 3 месяцы паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту). Праваабарончая супольнасць далучыла яго да шэрагу палітвязняў, бо падставай для ўвагі сілавікоў стала менавіта грамадская актыўнасць Алега Баразны, а ягоныя дзеянні ў адносінах да наркотыкаў, за выключэннем выяўленых і вынятых у яго 0,0057 г марыхуаны, не былі даказаныя. Таму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, прызначанае А. Баразну пры такіх акалічнасцях, зʼяўляецца празмерна жорсткім, лічаць праваабаронцы.

Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з Камароўкі з пікета Ціханоўскай. Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Спачатку некалькі разоў давалі суткі, а потым стала вядома пра крымінальную справу.