Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з Камароўкі з пікета Ціханоўскай. Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Спачатку некалькі разоў давалі суткі, а потым стала вядома пра крымінальную справу.

10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — у Осла адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”.

Жонка зняволенага палітыка, асуджанага да 14 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў), нарэшце атрымала ліст з-за кратаў. Палітвязень адбывае тэрмін пакарання ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13, і ад яго доўгі час не было ніякіх звестак. Апошняе, што ведала Марына Адамовіч, – гэта інфармацыя пра тое, што Мікалай Статкевіч «захварэў на пнеўманію пасля трох перанесеных кавідаў». У лісце ад 24 лістапада ён паведаміў, што йдзе на папраўку.

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо сямнаццаць месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла "Вясне", як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе Алесь.

Пра тое, што былога адваката па рашэнню адміністрацыі папраўчай калоніі №3 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, стала вядома 2 снежня. Раней яго тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар карнай установы “Віцьба”, дзе ён адбывае пакаранне.