Аўторак, 12 Красавік 2022

Доктар Пастноў змог абараніць свае правы ў Камітэт ААН па правах чалавека

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У ліпені 2021 года Камітэт разгледзеўшы скаргу №2361/2014 жыхара Віцебска доктара Ігара Пастнова прыйшоў да высновы, што ў дачыненні да яго з боку беларускай дзяржавы было дапушчана парушэнне грамадзянскіх і палітычных правоў.

Скарга Пастнова ў КПЧ датычылась судовага рашэння па якому ён быў накіраваны ў жніўні 2013 года на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычную клініку. Прымысовае змяшчэнне ў вар’ятню было абумоўлена палітычнымі прычынамі – тым, што ён наважыўся на аб’ектыўную крытыку асоб, надзеленых уладай, у тым ліку былога старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Касянца.

Таксама Ігару Аляксеевічу не ўдалося абскардзіць рашэнне раённага суду, вынесенае судзьдзёй Таццянай Дзегцяровай.

Ягоныя сведчаньні пра тое, што ў судзе не прысутнічалі ні ён сам, ні адвакат, да паслуг якога адміністрацыя псыхіятрычнага шпіталю наогул не дазволіла звярнуцца, не былі прынятыя Віцебскім абласным і Вярхоўным судамі і рашэнне першаснага суду не ўдалося скасаваць.

Зыходзячы з гэтага, Камітэт прыйшоў да рашэння, што прадстаўленыя яму факты сведчаць аб парушэнні беларускімі ўладамі артыкулаў 7, 9(1), 14(1) і 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. А менавіта, на думку Камітэта ў дачыненні да Пастнова ўжываліся катаванні, яго незаконна пазбавілі волі і права на справядлівы і публічны разгляд справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом, ён быў пазбаўлены магчымасці свабодна выказваць публічна сваё меркаванне. 

Цяпер Пастноў можа патрабаваць ад Рэспублікі Беларусь поўнай кампенсацыі як маральнай, так і матэрыяльнай шкоды. 

У сваю чаргу, беларускія дзяржаўныя органы ў тэрміновым парадку абавязаны абнародаваць рашэнне Камітэта па справе Пастнова і прыняць усе неабходныя меры для прадухілення такіх парушэнняў у будучым. 

Міхаіл Пісараў