Чацвер, 14 Красавік 2022

У хуткім часе Камітэт ААН па правах чалавека разглядзіць скаргу віцебскага грамадскага актывіста

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

5 красавіка Камітэт паведаміў грамадзянскаму актывісту з Віцебску Мікалаю Качурцу аб тым, што яго паведамленне аб парушэнні правоў з боку беларускай дзяржавы прымальна для разгляду Камітэтам па сутнасці. "Ваша паведамленне лічыцца працэсуальна гатовым для прыняцця Камітэтам рашэння аб прымальнасці і па сутнасці" - напісаў у афіцыйным дакуменце кіраўнік Сектара дагавораў аб правах чалавека Ібрагім Салама. Гэта азначае, што ў вялікай верагоднасцю Мікалай зможа абараніць сябе ад самавольства ўлад.

Інцыдэнт пачаўся 25 сакавіка 2019 году падчас святкавання БНР-101 Мікалай сфатаграфаваўся з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на фоне помніка князю Альгерду ў Віцебску. Доказам гэтага дзеяння сталі відэаматэрыялы, зробленыя супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС Віцебску.

11 красавіка 2019 году суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Качурца. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызнала актывіста парушальнікам закону аб масавых мерапрыемствах і аштрафавала яго на 102 рублі.

Дзеля абароны свайго права на ўдзел у мірных публічных акцыях Качурэц звяртаўся ў вышэйшыя судовыя інстанцыі. Аднак беларускія суды адмовіліся абараняць ягоныя правы, матывуючы сваю адмову тым, што раённы суд вынес пастанову, заснаваную на законе і абгрунтаваную фактычнымі доказамі.

Пасля адмовы судоў вышэйшай інстанцыі адстойваць ягоныя правы, Качурэц вычарпаў усе даступныя спосабы абараніць свае грамадзянскія правы ў межах нацыянальнага заканадаўства.

Лявон Яфрэменка