Адказнасць за перасячэнне чыгуначных шляхоў ва неўстаноўленым месцы тлумачыць жыхарам Мёршчыны праз мясцовую раёнку малодшы ўчастковы інспектар мёрскай міліцыі Аляксандр Гродзь.

Шаркаўшчынскія чыноўнікі зладзілі выязны семінар на тэрыторыю Германавіцкага сельсавета. Тэрыторыя Германавіцкага сельсавета складаецца з 54 населеных пунктаў, у якіх жыве 1834 чалавекі. Найбольш буйныя з іх — аграгарадкі Германавічы, Вялікае Сяло, вёскі Сталіца, Зорка, Папкі, Гуркі.

Гэтай тэме быў прысвечаны чарговы так званы Адзіны дзень інфармавання - «палітінфармацыя», якую штомесяц па ўсёй Беларусі праводзіць чальцы адмысловых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У Віцебску старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў і ваенкам Віцебска, Віцебскага і Лёзнанскага раёнаў Аляксандр Сяржантаў прыйшлі з размовай пра «народное ополчение» да работнікаў і работніц кандытарскай фабрыкі «Віцьба».

15 жніўня ў полацкім мікрараёне «Аэрапорт» адкрылі новую дашкольную ўстанову – дзіцячы сад №33. Імпрэза праходзіла ў прысутнасці высокага начальства з Мінска і Віцебска, і ў толькі што адкрытым дзіцячым садку тут жа правялі так званую «дыялогавую пляцоўку» на тэму міжнароднай палітычнай абстаноўкі. Адным з прамоўцаў на ёй быў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Ён заявіў прысутным, што задача калектыўнага Захаду і ЗША - «стереть с лица земли восточнославянскую цивилизацию», а таму з ранніх гадоў трэба выхоўваць яе абаронцаў.

З’яўленне комплекса было запланавана яшчэ ў 2019 г. адмысловым «Планам развіцця асобных рэгіёнаў, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця». Дакумент прадугледжваў змены ў жыцці 7 рэгіёнаў Віцебшчыны - гэта Шаркаўшчына, Гарадок, Лёзна, Мёры, Сянно, Ушачы і Шуміліна. Двойчы абвяшчалася грамадскае абмеркаванне праекта, апошні раз – у красавіку сёлета. Аб“ект абяцалі здаць да «Дажынак-2023», які пройдзе 29 верасня ў райцэнтры.