Ад пачатку 2024г. у гарадской газеце «Витьбичи» не працуе рубрыка «Есть проблемы? Обращайтесь!» Апошні артыкул у гэтай рубрыцы, прызначанай для таго, каб карэспандэнты дзяржаўнага выдання дапамагалі ў вырашэнні жыццёвых пытанняў мясцовым жыхарам, датаваны снежнем 2023г. Зрэшты, і ранейшае напаўненне гэтай рубрыкі рэдакцыйнымі матэрыяламі – штучнае і ніяк не сведчыць пра тое, што віцябляне насамрэч давяраюць газеце.

Загадам Міністэрства абароны на пасаду ваеннага камісара Віцебскай вобласці назначаны палкоўнік Дзмітрый Вальфовіч. Гэта родны брат цяперашняга Дзяржаўнага Сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Аляксандра Вальфовіча.

Праз мясцовую раёнку яны нагадваюць, што дружыннікі не засталіся ў савецкім мінулым і што яны зараз таксама патрэбныя. Таксама міліцыянты тлумачаць, каго возьмуць у дружыннікі і якія “плюшкі” людзі за гэта атрымаюць.

Гарадскія актывісты просяць мясцовыя ўлады як мага хутчэй зрабіць рамонт дарогі на вуліцы 4-й Заводскай ў Воршы. Для гэтага яны стварылі петыцыю №5816 пад якой ужо падпісалісь двадцаць чалавек. 

Але, паводле слоў камісара Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргея Краснадубскага, на зборы з’явіліся не ўсе.