У віцебскай рэгіянальнай прэсы ўжо стала завядзёнкай публікаваць водгукі дзяржаўных чыноўнікаў пра любыя ідэалагічна значныя падзеі. Цяпер да іх далучыліся і журналісты з выказваннямі па слядах Форума медыйнай супольнасці, які 28 траўня прайшоў у Магілёве. «Мы, журналисты, и воины на информационном поле, и защитники местной власти, и рупоры для населения. Мы все прекрасно понимаем, что не имеем права проиграть эту информационную войну», -- заявіла рэдактарка «Аршанскай газеты» Анастасія Турок.

Згодна са статыстычнымі данымі, адчуванне поспехаў у эканоміцы жыхары і сям'і Віцебскай вобласці практычна не адчулі.

Сайт лепельскай раённай газеты lepel-kraj.by напісаў аб праблемах, з якімі сутыкаюцца беларусы, якія выязджаюць за мяжу на працу, у асноўным у Расію. Паводле вышэйзгаданага СМІ, у многіх выпадках праблемы ў беларусаў узнікаюць з-за няведання правіл бяспечнага выезду.

На пазачарговай сесіі абласнога Савета было вырашана ўзнагародзіць прэміямі 10 навучэнцаў рэгіянальных "Дзіцячых школ мастацтваў" і 6 навучэнцаў каледжаў. На гэта дэпутатамі было выдзелена 6000 і 4800 рублёў адпаведна.  Трэба адзначыць, што ў 57 дзіцячых школах мастацтваў Віцебскай вобласці вучыцца больш за 15 тысяч чалавек, г.зн. прэміраванымі будзе каля 0,1% ад усіх навучэнцаў.

У Паставах прайшло пасяджэнне на тэму “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Пастаўскага раёна за мінулы перыяд 2024 год і павышэння эфектыўнасці працы арганізацый”. Размова пра будучыню – так кіраўнік раёна Сяргей Чэпік акрэсліў галоўнае пытанне, вынесенае на парадак дня падчас пасяджэння.