Як піша Мёрская раёнка, вучні Дзісненскай СШ імя Героя Савецкага Саюза М. Кузьміна актыўна і паспяхова ўдзельнічаюць у конкурсах грамадзянска-патрыятычнай скіраванасці. У Год міру і стварэння гэта асабліва значна, - зазначае выданне.

У мінулым годзе былі іх узгаранні ў дзвюх аграгаспадарках раёна. Большасць з іх выраблена яшчэ ў 1970-х гадах. Таму шаркаўшчынскія ўлады заклапочаныя іх бяспечнай эксплуатацыяй.

Дзмітрый Піневіч правёў прыём грамадзян, падчас якога да кіраўніка ведамства звярнуліся 8 чалавек – як ушачан, так і жыхароў іншых рэгіёнаў. Таксама міністр наведаў раённую бальніцы, Арэхаўскі і Сарочынскі ФАПы. Як паведамляе мясцовая раённая газета «Патрыёт», «былі адзначаны недапрацоўкі, якія неабходна ліквідаваць у бліжэйшы час». Якія недапрацоўкі заўважыў міністр, а пра якія яму варта паведаміць дадаткова, «раёнка» нічога не піша. Таму ў чытачоў не будзе мажлівасці адсачыць, ці выканае міністр свае абяцанні, а адказныя структуры на месцах – загады і распараджэнні Дзмітрыя Піневіча. Такое вось «выкрыванне недахопаў» толькі на словах.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, выступаючы на «круглым стале» пад назвай  «Союзное государство – общая духовность и пространство возможностей» , падкрэсліваў неаходнасць таго, каб каштоўнасці ў расейцаў і беларусаў абавязкова былі агульныя. Яго падтрымаў і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, заявіўшы, што трэба часцей звяртацца да «духоўнага гена». І нават згадаў пра нейкую адмысловую цывілізацыю, якая складаецца з жыхароў двух краін, і што яна «куды старэйшая за амерыканскую».

На дадзены момант у Браслаўскім раёне ўзбуджана звыш 1 200 выканаўчых спраў, якія датычацца патрабаванняў аб спагнанні запазычанасці на карысць фізічных і юрыдычных асоб, аліментаў на непаўналетніх, расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ды іншае. Паводле судовай выканаўцы ВПІ Браслаўскага раёна Жаны Шылін, пастанова аб узбуджэнні выканаўчай справы не пазней за дзень, які ідзе за днём яго вынясення, накіроўваецца бакам - даўжніку і спагнанніку. Яна можа быць накіравана з дапамогай заказной, электроннай, гібрыднай пошты, а таксама СМДА. Акрамя таго, пасля ўзбуджэння выканаўчай справы на зарэгістраваны за даўжніком абанеменцкі нумар накіроўваецца СМС-паведамленне аб факце ўзбуджэння выканаўчай справы.