Выхаванцы вайскова -патрыятычных клубаў «Сокал»( Наваполацк) і «Рубеж» (Полацк) 10 дзён правялі ў адмысловым летніку на базе в/ч 5530. І гэта былі «умовы, максімальна набліжаныя да вайсковай службы», піша наваполацкая «Новая газета», называючы падлеткаў «юнымі патрыётамі». Выданне культывую папулярную сёння ідэалагічную падмену паняццяў: за «патрыятызм» выдаецца ўдзел у занятках па абыходжанні са зброяй і фізічнай падрыхтоўцы. Хаця да сапраўднай любові да Радзімы ўсё гэта мае вельмі ўскоснае дачыненне.

Па сцэнары ўладаў гэта павінна адбыцца пад час, так званага, «адзінага дня галасавання», ужо прызначанага на 25 лютага 2024 года.

На 13.00 віцебскія дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы захоўвалі маўчанне аб тым, што ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі фактычна пачалася грамадзянская вайна. З улікам празрыстых межаў паміж краінамі ўзнікае пагроза бяспецы для грамадзян нашай краіны. Паколькі Віцебская вобласць мяжуе з РФ, бесшабашнасць і безадказнасць віцебскіх службовых асоб і журналістаў можа дорага абысціся жыхарам рэгіёну.

Сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло падчас рабочай паездкі на Мёршчыну.

Змаганне з эпідэміяй Covid-19, калі работнікі медычных установаў аддана працавалі і мелі безумоўную падтрымку грамадства, якому Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў ратавацца «хакеем» і «козачкамі», а потым мірныя пратэсты 2020г. паказалі, што медыкі здольная кансалідавацца і ўяўляюць сабой аўтарытэтную сацыяльную сілу. Ці не таму найвышэйшы кіраўнік краіны «узяўся за медыцыну», і па Беларусі пакацілася хваля арыштаў урачоў – у тым ліку за пратэстную актыўнасць масля мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Прадзяржаўныя ідэалагічныя структуры тым часам вырашылі заняцца «перавыхаваннем» гэтай прафесійнай супольнасці – далучаць іх да розных актыўнасцяў, якія нібыта адцягнуць увагу ўдзельнікаў ад чытання дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў і зробяць іх прыхільнікамі курсу кіраўніцтва краіны.