Нядзеля, 03 Ліпень 2022

Вакалістку полацкага гурта «Варган» Ксенію Глот асудзілі на 15 сутак арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Дзяўчыну затрымалі 30 чэрвеня. На яе склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 2 арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць) КаАП Рэспублікі Беларусь.

Пасля разгляду пратакола суд Полоцкага раёна прызнаў Ксенію вінаватай у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і яна была пакарана 15 суткамі адміністратыўнага арышту.
Арышт актывістка будзе адбываць у ізалятары часовага ўтрымання пры Полацкім РАУСе. Падтрымаць Ксенію Глот можна лістом ці паштоўкай, якія неабходна даслаць на адрас: вул.Кастрычніцкая, 60, 211400, Полацк, Віцебская вобласць.

 Сымон Гульны