Пятніца, 01 Ліпень 2022

Затрымалі Ксенію Глот, вакалістку полацкага гурта «Варган»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пра гэта ў Instagram паведаміў яе муж, Канстанцін Путронак. Паводле ягонага допісу, учора Ксенію выклікалі ў РАУС, каб узяць тлумачэнні па адміністрацыйнай справе, якая тычыцца распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў. Якіх менавіта, жанчыне не патлумачылі. З міліцыі Ксенія Глот дахаты не вярнулася. Няма ніякіх звестак, ці адбыўся сёння суд, і які далейшы лёс жыхаркі Полацку.

Ксенія Глот – выпускніца полацкага ўніверсітэту, яна працуе настаўніцай у гімназіі. З’яўляецца аматаркай беларускай народнай культуры, удзельнічае ў гурце «Варган», які займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці – песеннай, танцавальнай, інструментальнай. Удзельнікі фальклорнага гурта ладзяць народныя святы ў Полацку і бліжэйшым рэгіёне.

 Міхась Хмара