Актывіст БСДП Леанід Гаравы адбывае адміністрацыйны арышт. У яго праблемы са здароўем
Леанід Гаравы быў затрыманы 15 сакавіка пасля праведзенага ў яго дома ператрусу. 16 сакавіка над ім адбыўся суд, актывіста прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Падчас суду Гаравому стала кепска, у суд выклікалі хуткую дапамогу. Аднак на рашэнне суду гэта не паўплывала: Леаніда Гаравога асудзілі на 15 сутак.
У Віцебску пакаралі штрафам вядомага стаматолага Уладзіміра Балясава і ягоную жонку
Учора, 17 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска была разгледжана адміністратыўная справа стаматолага Уладзіміра Балясава, заснавальніка ТДА "Стом-цэнтр", члена савета гарадской Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў.
За распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" быў аштрафаваны вазочнік з Барані
Пра Аляксея Каранькова СМІ пісалі яшчэ ў 2020 годзе, тады суддзя прыехала да яго дадому, каб выпісаць штраф за ўдзел у менскім шэсці. Цяпер жа маладога чалавека пакаралі паводле ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) КаАП. Суд прайшоў яшчэ ў мінулым месяцы і вынікам якога стала прынятая пастанова аб штрафаванні інваліда на 370 рублёў.
У Гарадку затрымалі грамадскага актывіста Леаніда Гаравога
15 сакавіка сілавікі правялі дома ў спадара Гаравога ператрус, потым завезлі ў пастарунак, дзе склалі адміністрацыйны пратакол паводле ч.2 арт.19.11. Актывіста, сябра ЦРК БСДП, вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў праз сацыяльныя сеткі.
У Віцебску асудзілі пастаўчаніна за захоўванне інфармацыі ў “Тэлеграме”
Як стала вядома, Суд Кастрычніцкага раёна горада Віцебска 17 лютага асудзіў Кірыла Джэмігу з Паставаў на 11 сутак арышту па адміністрацыйнай справе па частцы 2 артыкула 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую). Згодна з пастановай суда, было ўстаноўлена, што ён захоўваў інфармацыю ў “Тэлеграме”, якая ўключаная ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання нявызначанаму колу асобаў.
15 сутак за падпіску на "Байпол" і “Байхелп”
У Полацку 7 сакавіка асудзілі прафсаюзнага лідара, старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха. Яго судзілі за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў паволе часткі 2 артыкула 19. 11 КаАП (за падпіску ў “Фэйсбуку” на "Байпол" і “Байхелп”). Судовае пасяджэнне праходзіла ў судзе горада Полацка і Полацкага раёна.
У Полацку сёння затрымалі прафсаюзнага лідара Міколу Шараха
Інфармацыя аб затрыманні старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха з’явілася ў Фэйсбуку Асацыяцыі “Салідарнасць”. Магчыма, заўтра з раніцы, ў Полацкім раёным судзе, 07 сакавіка, яго будуць судзіць па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
За распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” суд змякчыў вайскоўцу пакаранне з арышту на штраф
Суддзя Віцебскага абласнога суда Ірына Смалякова 20 лютага 2023 года разгледзела пратэст гарадскога пракурора на пастанову ад 10 лютага ў дачыненні да вайскоўца Аляксандра Цяляка, які нібыта распаўсюджваў у сацыяльных сетках "экстрэмісцкія матэрыялы". Было ўстаноўлена, што, суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзімір Царыкаў няправільна прымяніў нормы дзеючага адміністрацыйнага закона. На гэтай падставе, вышэйстаячым судом было зменена рашэнне арыштаваць Цяляка на 13 сутак, але пастановіў пакараць яго штрафам у памеры 1110 рублёў.
«Мой аб'ектыў па аб'ектыўнай прычыне пакінуў мяне»
Такія словы напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вядомы на Верхнядзвіншчыне і ў Віцебскай вобласці краязнаўца і паэт Антон Бубала пасля суда над ім. І прыцягнуў: “Таму я пакідаю сябрыну без сваіх ілюстрацый. Між намі застаюцца перагукі, ды ёсць магчымасць, хоць і віртуальна, сяброўскія паціснуць моцна рукі ды вымавіць: "Трымайцеся! Нармальна!"
Улады Віцебскай вобласці працягваюць рэпрэсаваць сваіх апанентаў
У бягучым годзе, судовыя ўлады Віцебскага рэгіёну працягнулі прымаць рэпрэсіўныя пастановы ў дачыненні да грамадзян, якія выказвалі свае думкі ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах. За студзень месяц 15 чалавек былі падвергнуты рознымі відамі адміністрацыйных санкцый, а менавіта арыштамі, штрафамі і прымусовымі працамі.