Панядзелак, 06 Сакавік 2023

У Полацку сёння затрымалі прафсаюзнага лідара Міколу Шараха

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Інфармацыя аб затрыманні старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха з’явілася ў Фэйсбуку Асацыяцыі “Салідарнасць”. Магчыма, заўтра з раніцы, ў Полацкім раёным судзе, 07 сакавіка, яго будуць судзіць па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць).

Па словах відавочцаў, ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў сябе дома ў Полацку а 15:30 і дастаўлены ў мясцовы РАЎС. Пасля працэсуальных працэдур, міліцыянты далі Міколе патэліць жонцы, якой ён паведаміў пра тое, што ўлады яго вінавацяць за падпіску на "Байсол" і нібыта, пераследваюць па загадзе мясцовага КДБ. 
У мінулым годзе яго неаднаразова затрымлівалі, садзілі на суткі, але пасля адпускалі. Таксама раней сілавікі праводзілі ў яго дома вобшук.

 Інга Сташэўская