Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Павел Севярынец перад судом. Фота Радыё "Свабода" 2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска адбываюцца суды над удзельнікамі мірнай акцыі пратэсту, што адбылася на Першамай.

Павел Севярынец падчас шэсця 1 траўня ў Мінску. Фота: nn.by Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 1 траўня ў Мінску, затрыманыя палітык Павел Севярынец, які выступаў на мітынгу і ачольваў калону дэманстрантаў, а таксама актывіст Максім Вінярскі.

CІЗА №1 на Валадарскага Ян Міхалькоў, які, як і бацька Мікалай Міхалькоў, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, ужо на волі.

Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская Журналісткі Марына Драбышэўская і Ларыса Шчыракова, якія супрацоўнічаюць з Белсатам, былі затрыманыя ў Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу 1 траўня. Падставы затрымання ім не тлумачылі.

Ілюстрацыйнае фота: svaboda.org У Берасьці 1 траўня ўсіх людзей, якія трымалі чыстыя аркушы паперы, затрымалі міліцыянты. Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь», яе анансавала абласная ініцыятыва «Свае людзі».

У Мінску 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы, дзе анансавалася акцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу, сабраліся журналісты, АМАП, людзі ў цывільным, але зусім не шмат людзей.

Раман Мішчанка. Фота: mspring.online Актывіста Рамана Мішчанку, які публічна заявіў аб правядзенні пратэстнай акцыі 1 траўня, пасля затрымання дзень пратрымалі ў Ленінскім РАУС, парэкамендаваўшы ўстрымацца ад любых мітынгаў.

Ілюстрацыйнае фота: mspring.online Міліцыя нейтралізавала магілёўскіх кіраўнікоў партыі левых «Справядлівы свет» за тое, што ў іх у торбах былі незабароненыя законам інфармацыйныя бюлетэні, паведамляе праваабарончы сайт mspring.online.

Ілюстрацыйнае фота: svaboda.org Мінскія ўлады не далі дазвол на правядзенне акцыі па заяўленым маршруце. Заяўніком выступаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Такую інфармацыю паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук.