Крысціян Шынкевіч. Фота "Радыё Свабода" 27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася скарга адлічанага студэнта БДПУ Крысціяна Шынкевіча на рашэнне суду Маскоўскага раёну, які прызнаў адлічэнне студэнта поўнасцю законным. Мінгарсуд таксама не ўбачыў парушэнняў у дзеяннях адміністрацыі БДПУ і пакінуў рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі без зменаў. 

Стас Івашкевіч. Журналісту «Белсата» Стасу Івашкевічу прыйшла позва ў РАУС Ліды. Яго запрашаюць у кабінет да маёра міліцыі Івана Пыша, каб «азнаёміцца з матэрыяламі справы».

Фота з Фэйсбука Таццяны Палхоўскай Вясна падчас абуджае не толькі прыроду. У Дзень Волі, 25 сакавіка, уся краіна ўскалыхнулася, калі па вуліцах дзясяткаў гарадоў прайшлі простыя беларусы, каб выказаць сваё слова супраць прынятага Дэкрэту №3. Дакумент, закрануў не ўсіх, але на «Маршы нетуняядцаў» апынуліся ў першую чаргу тыя, хто неабыякава ставіцца да лёсу Беларусі, піша "Віцебскі кур'ер".

Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч. Фота з Facebook Мінскі гарадскі суд адхіліў скаргу кіраўніка Моладзі БНФ Юрыя Лукашэвіча на рашэнне суду Савецкага раёна, якое прадугледжвала арышт актывіста на 15 сутак за ўдзел у пікеце ў Курапатах.

Праваабаронца Алесь Дзергачоў 27 чэрвеня група грамадзянаў у складзе каля 1500 чалавек атрымала з Палаты прадстаўнікоў адказ за № 20-06/228 на зварот аб ухіленні дыскрымінацыі беларускай мовы. Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", у звароце прапаноўвалася:

Дзяніс Марук. Фота: baj.by Дзяніс Марук, рэдактар сайта “Реальный Брест”, звярнуўся ў мясцовую пракуратуру і Следчы камітэт пасля таго, як 28 сакавіка 2017 года быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС горада Брэста. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Пінск. 26 сакавіка 2017 года. Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня паўторна разгледзіць адміністратыўную справу сябра Руху «За Свабоду» Аляксандра Аўсеенкі. Яго аштрафавалі за ўдзел у сакавіцкай акцыі пратэсту, але Брэсцкі абласны суд у апеляцыйным парадку адмяніў гэтае рашэнне.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org «Беларускія суды запраграмаваныя караць», — так праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў "Свабодзе" лічбы афіцыйнай статыстыкі. 

Працоўная сустрэча беларускіх і украінскіх актывістаў у Светлагорску. Фота: Юрый Ляшэнка Не першы год беларускія і украінскія грамадскія актывісты абменьваюцца досведам працы ў галіне стварэння зручных умоў жыцця для ўсіх катэгорый насельніцтва, безбар’ернага асяродку ў горадзе, абароны правоў людзей з інваліднасцю.

Ілюстрацыя by Sheeborshee Ці ведаеш ты, што Беларусь – гэта адзіная краіна ў Еўропе і СНД, дзе людзей забіваюць стрэлам у патыліцу ў якасці вышэйшай меры пакарання? Пакуль Беларусь працягвае выносіць смяротныя прысуды, мы разбіраемся ў нюансах пакарання. Навошта ў Беларусі ўсё яшчэ існуе смяротнае пакаранне, ці праўда, што каты не ведаюць, хто з іх стрэліць насмерць, і ці ёсць магчымасць уратавацца – у свежым выпуску рубрыкі «Працэс» часопісу 34mag.