Пятніца, 22 Сакавік 2024

У Віцебскай вобласці ўлады вызначылася з кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі. Усяго вылучана восем кандыдатур

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Крайні з права - кандыдат у члены Савета Рэспублік Глеб Лапіцкі. Крайні з права - кандыдат у члены Савета Рэспублік Глеб Лапіцкі.

Абмеркаванне прэтэндэнтаў у верхнюю палату парламента адбывлося на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у Цэнтрвыбаркаме 4 красавіка, па ўсёй краіне, на сумесных пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню шляхам тайнага галасавання адбудуцца выбары членаў верхняй палаты парламента краіны. На Віцебшчыне выбары члены СР пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове.

Неабходна адзначыць, што сярод кандыдатаў адсутнічаюць жыхары вобласці, якія маюць працоўныя спецыяльнасці. Сярод прэтэндэнтаў спрэс начальнікі і дырэктары.

Так, Верхнядзвінскі і Полацкі раёны прагаласавалі за вылучэнне генеральнага дырэктара ААТ "Полацк-Шкловалакно" Ільі Ікана.

У лік кандыдатаў ўвайшла старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Маркавіч. Ёй давяраюць жыхары Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага і Ушацкага раёнаў.

Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін высунуты ад Браслаўскага, Міёрскага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

Бешанковіцкі, Сенненскі, Талачынскі і Чашніцкі раёны прапанавалі кандыдатуру генеральнага дырэктара ПВГУП "Вітбудтэхмаш" Андрэя Сідарава.

Інтарэсы жыхароў Дубровенскага і Аршанскага раёнаў у выпадку абрання зможа прадстаўляць начальнік Аршанскага вагоннага дэпо унітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" Барыс Ціхаміраў.

За правы ыхароў Наваполацка і Расонскага раёна будзе змагацца дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах"  Наваполацку, - Алена Фурс.

У Віцебску прапанавалі кандыдатуру Ірыны Ляўковіч, начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, дзеючага члена верхняй палаты парламента.

Віцебскі, Гарадоцкі, Лёзненскі і Шумілінскі раёны ў СР будзе прадстаўляць генеральны дырэктар дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”  - Глеб Лапіцкі.

Згодна з дзейным заканадаўствам, Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і складаецца з 64 чалавек.

Аксана Фраловіч