Нядзеля, 03 Сакавік 2024

За размяшчэнне ў сетцы «экстрэмісцкіх» матэрыялаў улады арыштавалі беспрацоўнага

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 12 лютага за падпіску на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках арыштавала на 6 сутак беспрацоўнага мясцовага жыхара Дзмітрыя Казлоўскага.

У судовым паседжанні Дзмітрый віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння прызнаў, у зробленым шчыра раскаяўся. Ён пацвердзіў, што ў сваім профілі сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" з выкарыстаннем мабільнага тэлефона размясціў інфармацыйную прадукцыю з каналаў "Белсат" і "Мая краіна Беларусь". Пры гэтым ён настойваў на тым, што не ведаў, што тэксты з'яўляюцца экстрэмісцкімі, а тэлефон прадаў невядомай асобе.

Пры прызначэнні пакарання ў межах артыкула ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Максімовіч улічыла раскаянне Казлоўскага і падвергла яго адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту на тэрмін шэсць сутак.

Алег Нікіцін