Пятніца, 23 Люты 2024

За несанкцыянаваны пікет у сацсетцы ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 15 лютага за правядзенне не дазволенага ўладамі масавага мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак Міксіма Вуська.

Згодна пратаколу, аб адміністрацыйным правапарушэнні, Максім правёў пікетаванне без адпаведнага дазволу Наваполацкага гарвыканкама. Яно выказалася ў тым, што ён у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» прадэманстраваў выявы Рамана Бандарэнкі з БЧБ стужкамі ў руцэ, а таксама статус «Не забудземся!».

Мужчына ў судовым паседжанні віну прызнаў, не адмовіўся таго, што ён размясціў у 2020 годзе паказаныя ў пратаколе выяву Бандарэнкі.

Зыходзячы з прызнання «правапарушальнікам» віны суддзя Болоболова на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП пакарала Вусько адміністрацыйным арыштам тэрмінам на сем сутак.

Ларыса Дуксіна