Аўторак, 13 Люты 2024

Улады за «экстрэмізм» у сацсетцы аштрафавалі навапалачанку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Наваполацка Таццяна Хрыпач 18 снежня 2023 года за спасылку на «экстрэмісцкую» публікацыю ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 740 рублёў лекара Кацярыну Жыжнеўскую.

У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, з якога вынікала тое, што Кацярына размясціла і захоўвала ў свабодным доступе на сваёй пэрсанальнай старонцы ў сетцы “Facebook”, інфармацыйны канал “Радыё Свабода”, прызнаны раней судом экстрэмісцкім па зместу публікацый. У судовым паседжанні маладая жанчына віну прызнала цалкам і раскаялася ў здзейсненым правапарушэнні.

Пры прызначэнні пакарання суддзя Хрыпач улічыла ўсе абставіны справы і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП прызначыла Жыжнеўскай штраф у памеры дваццаці базавых велічынь, што складала ў 2023 годзе 740 рублёў.

Лілія Сухая