Панядзелак, 12 Люты 2024

За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы ўлады арыштавалі навапалачанку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 18 снежня 2023 года за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Таццяну Прус.

У судовым пасяджэнні было ўстаноўлена, што Таццяна захоўвала інфармацыю з групы з назвай "Наша Беларусь", а таксама выяву славеснага абазначэння, выкананага белым колерам на чорным фоне, якая змяшчае назву "КРАІНА для ЖЫЦЦЯ" з чырвонай паласой пасярэдзіне. Гэтыя публікацыі раней улады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судзе жанчына прызнала віну і дачыненне да зробленага, і ўказала на тое, што яна сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" мела старонка пад імем "Таццяна Прус". У 2020 годзе са свайго мабільнага тэлефона яна ўваходзіла ў групы "Наша Беларусь" і "Краіна для жыцця".

Суддзя Калінічэнка палічыла, што Прус здзейсніла правапарушэнне экстрэмісцкай накіраванасці і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП пакарала жанчыну адміністратыўным арыштам тэрмінам на 7 сутак.

Алег Жужалёў