Субота, 03 Люты 2024

Былому начальніку наваполацкай міліцыі вынеслі прысуд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ДАІ

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Судья суду Расонскага раёна Алена Ялавая 16 студзеня прысудзіла былому начальніку Наваполацкага ГАУС Уладзіміру Дуброўскаму 2,5 года «хіміі». Ён абвінавачваўся ў супраціве супрацоўніку міліцыі, спалучаным з ужываннем гвалту па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Расонскага раёна яшчэ ў снежне 2023 годапачаўся суд над былым начальнікам Наваполацкага ГАУС, ў той час дэпутатам Наваполацкага гарсавета.

Паводле матэрыялаў справы, ноччу 5 жніўня 2023 года ў Полацкім раёне аўтамабіль абвінавачанага спыніў супрацоўнік ДАІ. У кіроўцы былі прыкметы алкагольнага ап'янення, ён адмовіўся ехаць у міліцэйскі аўтамабіль і аказаў супраціў: «прычыніў праваахоўніку пабоі і фізічны боль, разарваў форменную кашулю».

На судзе абвінавачаны не прызнаў віну і сказаў, што дакрануўся да форменнага абмундзіравання супрацоўніка ДАІ, каб устаяць на нагах, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.

Калі Дуброўскага толькі затрымалі, суд яго прызнаў вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі) і ч.2 арт. 18.15 (кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане).

Суд Наваполацка аштрафаваў яго на 200 базавых велічынь (7400 рублёў) і пазбавіў права 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з кіраваннем транспартам. 

Раман Цвік