Пятніца, 15 Снежань 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках улады арыштавалі фасоўшчыка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 30 лістапада за распаўсюд у сацыяльнай сетцы інфармацыйныя матэрыялы «экстрэмісцкага» характару арыштаваў на 10 сутак пакавальніка-фасоўшчыка, бацьку трох малалетніх дзяцей Аляксандра Шаршнёва.

У судовым пасяджэнні Аляксандр віну сваю прызнаў часткова, растлумачыў, што сапраўды ў 2020 годзе, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, які належыць яму, каб сачыць за бягучыми навинами размясціў у сваім асабістым профілі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» публікацыі з інфармацыйных рэсурсаў "Zerkalo.io" і "ЧП Беларусь". Пры гэтым мэты распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай накіраванасці не меў.

Тым не меньш, грунтуючыся на ўнутранай перакананасці суддзя Вязіцкі на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП сваёй пастановай арыштаваў Шаршнёва на дзесяць сутак і канфіскаваў у даход дзяржавы тэлефонны апарат, які належыў “правапарушальніку”.

Ніна Буракова