Чацвер, 18 Студзень 2018

У дачыненьні да Браслаўскага райспажыўтаварыства пачалі конкурсную вытворчасьць аб банкруцтве

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 11 студзеня ўзбудзіў вытворчасьць аб банкруцтве Браслаўскага раённага спажывецкага таварыства і распачаў конкурсную вытворчасьць.

Антыкрызысным кіраўнікам райспажыўтаварыства прызначанае ТАА «ПраваВіта», прэтэнзіі крэдытораў будуць прымаць цягам двух месяцаў.

Раней у Віцебскай вобласьці былі прынятыя да вытворчасьці справы аб эканамічнай неплацежаздольнасьці Шумілінскага райспажыўтаварыства, Полацкай унівэрсальнай базы і Чашніцкай міжраённай базы.

Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc