Субота, 17 Май 2014

Пракуратура абвінаваціла ЖКГ Віцебскай вобласьці ў зрыве мадэрнізацыі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзеная праверка выкананьня патрабаваньняў заканадаўства ў арганізацыях, якія ўваходзяць у сыстэму Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Падчас правядзеньня органамі пракуратуры наглядных мерапрыемстваў выяўлена, што арганізацыямі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ня ў поўнай меры выкананыя задачы па павышэньні эфэктыўнасьці работы і мадэрнізацыі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі па выніках працы ў 2013 годзе.

 Зьвяртае на сябе ўвагу рост дэбіторскай запазычанасьці арганізацыяў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі вобласьці (запазычанасьць насельніцтва - 4,2 млрд. рублёў [+7,5%], суб’ектаў гаспадараньня - 48,6 млрд. рублёў [+46 %]). Разам з тым належныя меры па спагнаньні гэтай запазычанасьці не прымаюцца.

Арганізацыямі жыльлёва -камунальнай гаспадаркі не дасягнуты неабходны ўзровень рэнтабельнасьці, ня выкананыя паказчыкі па зьніжэньні ўдзельнага расходу электраэнэргіі, забесьпячэньні долі мясцовых відаў паліва ў балянсе кацельна-пячнога паліва, замене ліфтаў і г.д.

Апроч таго, праверкай выяўленыя парушэньні пры ўтрыманьні пад’ездаў і іншых дапаможных памяшканьняў. У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў выяўленыя парушэньні патрабаваньняў пажарнай бясьпекі ў паддашкавых і падвальных памяшканьнях жылых дамоў, гэтыя памяшканьня не зачыняюцца.

Арганізацыямі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі не заўсёды робіцца аб’ектыўная ацэнка эксплёатацыйнага стану вуліц населеных пунктаў, не забясьпечваецца належным чынам іх рамонт.

Практычна ва ўсіх рэгіёнах вобласьці выяўленыя парушэньні заканадаўства пры ўтрыманьні абсталяваньня дзіцячых гульнявых пляцовак на прыдамавых тэрыторыях, грамадзкіх і школьных стадыёнах, якія сьведчаць пра зношанасьць гэтага абсталяваньня, немагчымасьць яго бясьпечнага выкарыстаньня дзецьмі.

Не выконваюцца санітарныя нормы і правілы на тэрыторыях населеных пунктаў вобласьці, што выяўляецца ў несвоечасовай прыборцы сьмецьця, зграмаджэньні бытавых адходаў, неналежным утрыманьні кантэйнэрных пляцовак.

Насуперак вызначаным патрабаваньням арганізацыямі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі належным чынам не арганізаваная праца па адлове безнаглядных жывёл, прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці грамадзян, якія дапускаюць парушэньні правілаў утрыманьня хатніх жывёл.

Падчас праверкі таксама выяўленыя парушэньні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, дзяржаўных закупках і іншыя парушэньні заканадаўства.

Па фактах названых парушэньняў пракурорамі гарадоў і раёнаў вобласьці ўнесена 25 прадстаўленьняў, вынесена 13 прадпісаньняў, абвешчанае 1 афіцыйнае папярэджаньне. Пракуратурай вобласьці ў Віцебскі аблвыканкам унесенае прадстаўленьне аб ліквідацыі выяўленых парушэньняў заканадаўства, прычын і ўмоў, якія ім спрыялі.

Крыніца: Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь