Субота, 03 Снежань 2022

Палітзняволенага Максіма Знака адправілі ў памяшканне камернага тыпу

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пра тое, што былога адваката па рашэнню адміністрацыі папраўчай калоніі №3 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, стала вядома 2 снежня. Раней яго тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар карнай установы “Віцьба”, дзе ён адбывае пакаранне.

Змяшчэнне ў ПКТ — самая суровая мера спагнання ў калоніі. Асуджаныя, пераведзеныя ў ПКТ, маюць права траціць у месяц толькі 32 рублі, атрымліваць 1 бандэроль на паўгода і выходзіць на прагулку на 30 хвілін.

Маскім быў затрыманы 9 верасня 2020 года і улады прад’явілі яму абвінавачванні па трох крымінальных артыкулах: арт. 361(Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 357 (Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Па рашэнню суддзі Сяргея Епіхава, Знак быў пазбаўлены волі тэрмінам на 10 гадоў і ён адбывае пакаранне у ПК №3 Віцьба.

Адрас для лістоў да палітвязня:  Максім Аляксандравіч Знак, ПК № 3, г.п. Віцьба, 211322, Віцебскі раён,  Віцебская вобласць.

Іван Чайка