Аўторак, 22 Жнівень 2023

Палітвязня Ягора Лянкевіча будуць судзіць у Наваполацкай ПК-1

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У наваполацкай калоніі ён адбывае пакаранне, прысуджанае паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках) і арт. 342 Крымінальнага кодэкса ( Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Лянкевіча асудзілі за гэта да 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Кіраўніцтва ўстановы ініцыявала судовы працэс дзеля вырашэння пытання наконт пераводу хлопца 2001г.н. на турэмны рэжым. Суд прызначаны на 5 верасня.

Ягор Лянкевіч – жыхар Менска. Ен быў затрыманы 9 снежня 2021 г. за ўдзел у пратэстах 2020г. У сакавіку 2022г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.
Суд над Ягорам Лянкевічам адбыўся праз чатыры месяцы пасля затрымання ў у судзе Маскоўскага раёна. З чэрвеня 2022 г. хлопец адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1. Тады ж, у чэрвені 2022г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Міхась Хмара