26 лістапада Беларусь адзначыць 89-годзьдзе з дня народзінаў клясыка нацыянальнай літаратуры Ўладзімера Караткевіча. Напярэдадні сьвята, 24 лістапада, віцябляне сабраліся ля помніка пісьменьніку, каб выказаць словы падзякі «дзядзьку Ўладзімеру», ускласьці да помніка кветкі і запаліць зьнічкі. Гучалі вершы, узгадваліся героі...

На сустрэчы ў Віцебску вядомы палітоляг Сяргей Нікалюк аналізаваў падзеі ў Беларусі і па-за яе межамі, абапіраючыся на сучасныя паліталягічныя тэорыі.  Параіў прысутным прачытаць «Маральныя асновы адсталага грамадзтва» Эдварда Бэнфілда ды працы Ўладзімера Лефевра. Сустрэча з палітолягам адбылася ў «Эўрапейскім клюбе».

У Віцебску 7-10 лістапада пакажуць сем стужак з праграмы міжнароднага фэстывалю дакумэнтальных фільмаў WATCH DOCS Belarus. Дзьве зь іх – пра Беларусь і беларусаў. Кінапаказы адбудуцца ў бітлз-клюбе «Паддашак» («Чердачок»), арт-пабе «Торвальд» і ў офісе YMCA. Уваход – бясплатны.

Уладальнік сядзібы батаніка Адамава Максім Жукаў прапануе пераназваць вуліцу Савецкую ў Вялікіх Лётцах у вуліцу Ўладзімера Адамава. Электронная пэтыцыя з просьбай аб перайменаваньні зьявілася 4 лістапада на пляцоўцы «Зручны горад». Электронны зварот будзе накіраваны ў Віцебскі райвыканкам.

У віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага 30 кастрычніка пачала працаваць фотавыстава “Хайсы – віцебскія Курапаты”. У экспазыцыі – больш за 180 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра месца сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам. А таксама дакумэнты і артыкулы – як сьведчаньне змаганьня за памяць і праўду…