На сустрэчы 21 сьнежня ў віцебскім арт-пабе «Торвальд» вядомыя пісьменьнікі Альгерд Бахарэвіч і Юлія Цімафеева дзяліліся вясёлымі ўспамінамі, чыталі свае вершы, прозу, пераклады з шумерскай. Бахарэвіч прэзэнтаваў раман «Мае дзевяностыя», Цімафеева – паэтычны зборнік «Цырк».

У нядзелю 15 сьнежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла доўгачаканая сустрэча зь беларускім паэтам Алесем Разанавым. Ляўрэата шматлікіх нацыянальных і міжнародных літаратурных прэмій, ганаровага доктара ЭГУ, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Саюзу пісьменьнікаў Літвы Алеся Разанава віталі ў залі гучнымі аплядысмэнтамі.

Віцебскі райвыканкам адказаў на зварот прадпрымальніка Максіма Жукава, які прасіў перайменаваць вуліцу Савецкую ў Вялікіх Лётцах і надаць ёй імя славутага батаніка Адамава. У адказе сьцвярджаецца, што райвыканкам некампэтэнтны ў гэтым пытаньні – трэба зьвяртацца да дэпутатаў…

Старшыня Віцебскай абласной Рады БНФ Кастусь Смолікаў накіраваў у сьледчы камітэт скаргу на дзеяньні чыноўнікаў, якія парушаюць, на яго погляд,  заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, працягваючы плянаваць будаўніцтва новага ЗАГСу ў гістарычным цэнтры гораду. Паскардзіўся і на бязьдзеяньне пракуратуры, куды дасылаў звароты раней.

26 лістапада Беларусь адзначыць 89-годзьдзе з дня народзінаў клясыка нацыянальнай літаратуры Ўладзімера Караткевіча. Напярэдадні сьвята, 24 лістапада, віцябляне сабраліся ля помніка пісьменьніку, каб выказаць словы падзякі «дзядзьку Ўладзімеру», ускласьці да помніка кветкі і запаліць зьнічкі. Гучалі вершы, узгадваліся героі...