У роднай вёсцы Васіля Быкава 22 чэрвеня адзначылі 95-ю гадавіну з дня народзінаў народнага пісьменьніка Беларусі. Месцам сёлетняй сьвяточнай імпрэзы, якую арганізаваў рух “За Свабоду”, стала пляцоўка перад будынкам былой школы, якую ў свой час скончыў клясык беларускай літаратуры.

Вечарына “Я перад вамі з памяцьцю сваёй...” прайшла ў  Віцебскай абласной бібліятэцы ў дзень народзінаў Васіля Быкава. Сёлета 19 чэрвеня народнаму пісьменьніку Беларусі споўнілася б 95 гадоў.

Пяты “Адамаўскі фэст” упершыню прайшоў у сядзібе знакамітага батаніка Ўладзімера Адамава ў Вялікіх Лётцах. Гаспадаром сядзібы стаў сёлета прадпрымальнік і культурны дзеяч Максім Жукаў. Імпрэза пачалася пешай вандроўкай і скончылася канцэртам. Прайсьціся пехатою наважыліся нямногія, ахвочых паслухаць канцэрт сабралася значна больш.

Выпускны вечар для слухачоў “Мова Нанова” прайшоў 5 чэрвеня ў віцебскім арт-пабе “Торвальд”. Госьцем выпускнога стаў вядомы беларускі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч. Моўныя курсы “Мова Нанова” праходзяць у Віцебску ад 2014 году. Гэта ўжо пяты, і юбілейны, выпуск.

У віцебскім арт-цэнтры VZAP адкрылася выстава ілюстрацый Паўла Татарнікава да кнігі Уладзімера Арлова “Айчына: маляўнічая гісторыя ад Рагнеды да Касьцюшкі”. На адкрыцьці прысутнічалі і мастак, і пісьменьнік. Уладзімер Арлоў прэзэнтаваў таксама іншыя свае кнігі.