Аўторак, 28 Май 2024

Дэпутаты Віцебскага аблсавета ўзнагародзілі прэміямі таленавітую моладзь

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Пад час нечарговай сесіі аблСавета дэпутатаў Пад час нечарговай сесіі аблСавета дэпутатаў

На пазачарговай сесіі абласнога Савета было вырашана ўзнагародзіць прэміямі 10 навучэнцаў рэгіянальных "Дзіцячых школ мастацтваў" і 6 навучэнцаў каледжаў. На гэта дэпутатамі было выдзелена 6000 і 4800 рублёў адпаведна.  Трэба адзначыць, што ў 57 дзіцячых школах мастацтваў Віцебскай вобласці вучыцца больш за 15 тысяч чалавек, г.зн. прэміраванымі будзе каля 0,1% ад усіх навучэнцаў.

Як і заўсёды і на гэты раз 16 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымаюць прэміі за дасягнутыя поспехі ў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах і алімпіядах. Згодна з рашэннем дэпутатаў навучэнцам дзіцячых школ мастацтваў прысуджаецца 10 прэмій у памеры 600 рублёў, навучэнцам музычных каледжаў і каледжа культуры і мастацтваў - 6 прэмій у памеры 800 рублёў.

Адбор на прэміраванне праходзіў са спісаў, прадстаўленых мясцовымі выканкамамі. Па выніках 2023 года ў экспертную камісію Савета дэпутатаў паступіла 25 хадайніцтваў ад аддзелаў культуры гаррайвыканкамаў і 8 прадстаўленняў на вучняў устаноў адукацыі ў сферы культуры.

Прэмія дэпутатамі засноўваецца штогод і садзейнічае на іх думку раскрыццю здольнасцей і талентаў маладых творцаў.

Жанна Падабед