Пятніца, 29 Сакавік 2024

У экаактывістаў з'явілася магчымасць атрымаць грант для рэалізацыі праектаў для лакальнага ўстойлівага развіцця рэгіёну

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Выступ эксперта Выступ эксперта

Прадстаўнікі ПРААН правялі 28 сакавіка сумесна з камітэтам эканомікі аблвыканкама, семінар, прысвечаны праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця". У рамках праекта беларусы могуць выйграць гранты да 22 тыс. долараў ЗША пры фінансавай падтрымцы з боку Урада Расійскай Федэрацыі.

На семінары прысутнічалі прадстаўнікі розных рэгіёнаў Віцебшчыны ад больш як 30 грамадскіх арганізацый і ВНУ. Удзельнікам мерапрыемства прадстаўнікі ПРААН данеслі інфармацыю аб умовах конкурсу, распавялі аб тым, як правільна аформіць заяўкі на атрыманне фінансавання, якія трэба падаць на працягу мая месяца бягучага года.

Таксама для прысутных ААНаўскія эксперты правялі гульню інтэлектуальна-забаўляльнага характару ў рамках Мэтам устойлівага развіцця, якая дазволіць усім замацаваць і пашырыць свае веды.

Неабходна адзначыць, што ўлады ўжо даўно вызначылі платформы паскарэння дасягнення МУР устойлівага развіцця. Да іх былі аднесены: "зялёны" пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту; арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь; лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі; гендэрная роўнасць у грамадстве.

Андрэй Горын